Гістарычныя чытанні. Хатынь

 

У жыцці кожнага народа ёсць свае месцы сілы, смутку і памяці. Для беларусаў адным з такіх месцаў стала вёска Хатынь.
У нашай дзяржаве шмат зроблена для таго, каб захаваць памяць аб Хатынскай трагедыі — яна ў мемарыялах, творах мастацтва, кінафільмах.
Навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзярдаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» пабывалі на гістарычных чытаннях да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні. Калі звоняць званы Хатыні, яны нагадваюць людзям аб тым, што гэта ніколі не павінна паўтарыцца.
Памятаць пра трагічныя падзеі вельмі важна, бо гэта дае нам магчымасць пазбегнуць іх паўтарэння, засцерагчы сваё жыццё, а таксама ганарыцца сваімі продкамі, якія аддавалі свае жыцці за мірную будучыню.