Да разгляду прымаюцца электронныя звароты на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь (рускай або беларускай), якія адносяцца да кампетэнцыі філіяла БНТУ «МДАБК», у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронны зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца работы (вучобы);
- пераказ сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўнае імя юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- пераказ сутнасці звароту;
- адрас электронной пошты юрыднай асобы.
Электронны зварот разглядаецца не пазней пятнаццаці дзён, а які патрабуе дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, якія паказаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, якія ўстаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронныя звароты могуць быць пакінуты без газгляду па сутнасці, калі яны:
- выкладзены не на беларускай або рускай мовах;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага імя юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдных асоб);
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя або зневажальныя словы ці выразы;
- прапушчаны тэрмін падачы скаргі без паважнай прычыны;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, які ўстаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" ад 18.07.2011 № 300-3.
Электронны зварот адпраўляецца на адрас электроннай пошты
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|