Арганізацыя вучэбнай дзейнасці |
|
Завочнае навучанне – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу для асоб, якія спалучаюць атрыманне адукацыі з прафесійнай працоўнай дзейнасцю. Завочнае навучанне прадугледжвае самастойнае засваенне навучэнцамі асобных раздзелаў вучэбных дысцыплін у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі і вучэбнымі планамі вучэбных устаноў для завочнай формы атрымання адукацыі, выкананне лабараторных, практычных, выніковых кантрольных работ і вочную здачу вызначаных экзаменаў.
Завочная форма навучання ў поўнай меры павінна адпавядаць задачам бесперапыннай прафесійнай адукацыі. Яна забяспечвае магчымасць кожнаму, хто валодае дастатковымі здольнасцямі, падняцца на любы адукацыйны ўзровень незалежна ад ад месца пражывання, сацыяльнага становишча, мовы зносин, полу і ўзросту. Дэмакратычнасць, гнуткасць і эканамічная эфектыўнасць завочнай адукацыі выкарыстоўваецца ў ходзе шырокіх дзяржаўных праграм павышэння агульнаадукацыйнага ўзроўню і прафесійнай перападрыхтоўкі насельніцтва. Завочная форма адукацыі з’яўляецца важнейшай умовай адукацыйнага ўзроўню грамадства, таму што арыентавана на забеспячэнне функцыянальнай пісьменнасці і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Завочная форма навучання павінна даць магчымасць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю без адрыву ад вытворчасці, што звязана з сумяшчэннем навучання з практычнай работай. Гэта патрабуе ад педагагічнага калектыву глыбокага разумення спецыфікі арганізацыі працэсу навучання, добра арганізаванай самастойнай работы навучэнцаў і педагагічнага майстэрства выкладчыкаў. Асноўнымі накірункамі ў рабоце з’яўляецца дасканалая арганізацыя вучэбнага працэсу, своечасовае выкананне і кантроль за асноўнымі формамі навучання навучэнцаў завочнай формы навучэння з’яўляюцца: - аглядавыя і ўстановачныя, лабараторныя і практычныя заняткі і іншыя віды вучэбных заняткаў; - самастойная работа над вучэбным матэрыялам на аснове вучэбных праграм і заданняў; - кансультацыі з выкладчыкамі вучэбнай установы; - выкананне дамашніх, абавязковых кантрольных работ; - выкананне курсавых праектаў (работ); - пераддыпломная практыка; - выкананне і абарона дыпломнага праекта або здача дзяржаўных экзаменаў. На ўстановачных занятках, як правіла, разглядаюцца пытанні арганізацыі самастойнай работы навучэнцаў, парадак вывучэння дысцыплін вучэбнага плана. Установачныя заняткі папярэднічаюць самастойнай рабоце навучэнцаў над выкананнем вучэбнага плана. Аглядавыя заняткі праводзяцца ў перыяд лабараторна-экзаменацыйнай сессіі з мэтай паглыблення і сістэматызацыі ведаў, атрыманых пры самастойным вывучэнні дысцыпліны. Лабараторныя, практычныя заняткі (работы) проводзяцца ў перыяд лабараторна-экзаменацыйнай сесіі. Заняткі накіраваны на ўдасканаленне тэарэтычных ведаў і фарміраванне практычных уменняў навучэнцаў. Мэта лабараторных заняткаў (работ) звязана з пацверджаннем у лабараторных умовах атрыманых раней теарэтычных ведаў, сістэматызацыяй гэтых ведаў на аснове правядзення вопытаў, назіранняў, эксперыментаў. Мэта практычных заняткаў (работ) звязана з рашэннем канкрэтных практычных задач. У працэсе практычных заняткаў (работ) адбываецца фарміраванне ўменняў навучэнцаў, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Самастойнае вывучэнне вучэбнага матэрыялу з’яўляецца асноўнай формай дзейнасці навучэнца і складае да 70% ад агульнай колькасці вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне дысцыплін. Кансультацыі плануюцца па ўсіх вывучаемых у навучальным годзе вучэбных дысцыплінах. Колькасць абавязковых кантрольных, дамашніх кантрольных работ вызначаецца вучэбна-праграмнай дакументацыяй. Абавязковая кантрольная работа праводзіцца па дысцыпліне, па якой не прадугледжаны экзамен. Абавязковая кантрольная работа праводзіцца за кошт часу, адведзенага на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны , на працягу вучэбнага часу (45 хвілін). Абавязковыя кантрольныя работы праводзяцца навучэнцамі на аркушах паперы са штампам установы адукацыі. Дамашнія кантрольныя работы выконваюцца па дысцыплінах, вызначаных вучэбным планам, у тэрміны, вызначаныя вучэбным графікам. Дамашнія кантрольныя работы даюць магчымасць ажыццявіць бягучы кантроль за самастойнай работай навучэнцаў і каардынаваць іх работу над вучэбным матэрыялам у перыяд паміж сесіямі. Колькасць дамашніх кантрольных работ па дысцыпліне вызначаецца вучэбным планам. Заданні дамашняй кантрольной работы размяркоўваюцца па варыянтах, якіх павінна быць не менш дзесяці. Выкананыя дамашнія кантрольныя работы прадстаўляюцца навучэнцамі ва ўстанову адукацыі для рэцэнзіравання ў тэрміны, вызначаныя вучэбным графікам. Дамашняя кантрольная работа, выкананая пасля ўсталяванага вучэбным графікам тэрміну яе здачы, прымаецца на рэцэнзіраванне з дазволу загадчыка завочным аддзяленнем установы адукацыі. Дамашнія кантрольныя работы, якія ацэнены адзнакай «залічана» і ў якіх выпраўлены недахопы і памылкі, вызначаныя пры іх рэцэнзіраванні, прадстаўляюцца навучэнцамі выкладчыку да пачатку экзамену або выканання абавязковай кантрольнай работы па вучэбнай дысцыпліне, па заканчэнні якіх перадаюцца ў вучэбную частку (каб.219) Курсавы праект (курсавая работа) самастойная комплексная работа,якая выконваецца навучэнцамі на заключным этапе вывучэння вучэбнай дысцыпліны з мэтай сістэматызацыі, паглыблення, замацавання і практычнага прымянення атрыманых тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, фарміравання навыкаў самастойнай работы пры рашэнні прафесійных задач. Вучэбныя дысцыпліны, па якіх выконваюцца курсавыя праекты (курсавыя работы), вызначаюцца вучэбным планам па спецыяльнасці і спецыялізацыі. Па вучэбных дысцыплінах гуманітарнай і эканамічнай накіраванасці выконваецца курсавая работа, па астатніх вучэбных дысцыплінах – курсавы праект. Кіраўніцтва і кантроль за ходам выканання курсавога праекта (курсавой работы) ажыццяўляе выкладчык адпаведнай вучэбнай дысцыпліны. Усе навучэнцы завочнай формы навучання пры ўмове поўнага выкананна вучэбнага плана штогод выклікаюцца на ўстановачныя (лабараторна-экзаменацыйныя сесіі). Выканаўшымі вучэбны план лічацца тыя навучэнцы, якія не маюць акадэмічнай запазычанасці за папяпэдні курс (сесію), дамашнія кантрольныя работы здалі на праверку ў адпаведнасці з вучэбным графікам да пачатку лабараторна-экзаменацыйнай сесіі, маюць усе выкананыя і залічаныя дамашнія кантрольныя работы па дысцыплінах, якія выносяцца на сесію. У гэтым выпадку высылаецца по пошце даведка-выклік, па прад’яўлені якой прадпрыемства прадстаўляе навучэнцу дадатковы адпачынак, які аплачваецца. Навучэнцы дапускаюцца да выканання абавязковых кантрольных работ і да здачы экзаменаў толькі пры наяўнасці ўсіх выкананых па дысцыплінах і залічаных дамашніх кантрольных работ, лабараторных і практычных работ, пасля здачы курсавога праекта (работы) |