|
На хвалі спорту і падтрымкі |
|
Навучэнцы нашага каледжа наведалі адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па плаванні (50 метраў), які праходзіць у г. Мінску. Дзеці сталі гледачамі яркіх і дынамічных заплываў з удзелам наймацнейшых спартсменаў Беларусі, а таксама каманд з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Падтрымка з трыбун, атмасфера спаборніцтваў і высокі ўзровень арганізацыі пакінулі ў навучэнцаў яркія ўражанні і зарадзілі спартыўным настроем. Спорт аб'ядноўвае і натхняе! Пакуль многія рыхтуюцца да Вялікадня і рыхтуюць кулічы, кіраўнік фізічнага выхавання Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва Пяткевіч Алеся Анатольеўна годна прадставіла Партызанскі раён на штогадовых прафсаюзных спаборніцтвах работнікаў адукацыі і навукі ў ФСК «Буравеснік». Ва ўпартай, захапляльнай барацьбе Алеся Анатольеўна заваявала 3 месца на дыстанцыі 50 метраў (кроль на грудзях) Віншуем з крутым вынікам! Мы вамі ганарымся! Дык трымаць!
|



















