Велікоднае яйка

 

Велікоднае яйка лічыцца з даўніх часоў галоўным атрыбутам Светлага Вялікадня, сімвалам адраджэння прыроды, якое нясе з сабой радасць і вясновае сонца. Са светлым святам Вялікадня звязана мноства звычаяў: дарыць адзін аднаму падарункі, асаблівым чынам упрыгожваць стол, рыхтаваць смачныя пачастункі і, вядома ж, фарбаваць яйкі.

У інтэрнаце каледжа прайшоў майстар-клас, дзе выхавальнік расказала пра сімвалы праваслаўнага Вялікадня, традыцыі і тэхніку дэкупаж, пры якой фрагменты малюнка з трэслойнай сурвэткі прыляпляюцца на варанае яйка з выкарыстаннем яечнага бялку, як бяспечнага клею.

Кожны з прысутных на майстар-класе панёс з сабой велікодны падарунак зроблены сваімі рукамі.