Прыклад пераемнасці

 

01-04-2026 на базе ДУА «Сярэдняя школа №47 г. Мінска імя У.С. Мічурына» прайшоў навукова-практычны семінар «Тэорыя і практыка алімпійскай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і УССА».

Галоўная мэта - навукова-даследчая работа і абмен вопытам па актуальных праблемах алімпійскай адукацыі, прасоўванні алімпійскіх каштоўнасцей, фізічнаму і духоўна-маральнаму развіццю моладзі, фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Школа-музей, школа-традыцыя: З 1977 года тут развіваюць плавальныя класы. Сёння 25 з 29 класаў - спецыялізаваныя па 35 відах спорту. Школа спалучае якасную адукацыю з падрыхтоўкай будучых чэмпіёнаў, падтрымлівае спартоўцаў нацыянальнай зборнай (гнуткі графік навучання). Выпускнікі - пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Важны прыклад пераемнасці: У семінары прыняла ўдзел Пяткевіч Алеся Анатольеўна - выпускніца школы (спецыялізаваны клас па плаванні), а сёння - кіраўнік фізічнага выхавання Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва.