Канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі

 

31 сакавіка адбылася канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва па выніках работы прафкама за 2025 год.

У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Леанідаўна Волкава, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ала Антонаўна Канаплёва, дырэктар каледжа Сяргей Вітольдавіч Рачыцкі.

Дэлегаты канферэнцыі заслухалі даклад старшыні прафкама Анастасіі Дзмітрыеўны Харук аб праведзенай за 2025 год рабоце і задачах на 2026 год.

Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва: Асноўныя напрамкі дзейнасці ППА УА МГКАіС на 2026 год для далейшага ўмацавання прафсаюзнага руху, павышэння якасці работы, накіраванай на абарону працоўных і сацыяльна-
эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў універсітэта, гэта:
- рэалізацыя рашэнняў X, ХI З'ездаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, XI З'езда Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Праграмы дзейнасці Прафсаюза на 2025 - 2029 гады.
- удасканаленне сістэмы сацыяльнага партнёрства ва ўніверсітэце, выкананне калектыўнай дамовы УА МГКАіС, узмацненне ў ім дадатковых сацыяльных гарантый працаўнікам.
- папулярызацыя ідэй прафсаюзнага руху сярод работнікаў універсітэта, пашырэнне членскай базы ППА УА МГКАіС.

Далей былі заслуханы справаздачы рэвізійнай камісіі ППА УА МГКАіС, аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў за 2025 год і зацвярджэнні каштарысу даходаў і расходаў ППА на 2026 год.

Па выніках канферэнцыі работа прафкама ППА УА МГКАіС за 2025 год адобрана. У завяршэнні канферэнцыі Волкава Ларыса Леанідаўна ўручыла дыплом Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў па выніках работы ў 2025 годзе "Лепшая прафсаюзная арганізацыя горада Мінска".