Таварыская сустрэча па валейболе «У крузе сяброў»


На базе філіяла БНТУ МДАБК прайшла таварыская сустрэча па валейболе «У крузе сяброў» сярод каманд МДАБК і РАНС Партызанскага раёна г.Мінска.
Урачыстае адкрыццё гэтай сустрэчы, бурныя эмоцыі балельшчыкаў настроілі ігракоў на баявы дух гульні.
Мы сталі сведкамі цікавага матча, захапляючай барацьбы, тэхнічнага валодання мячом, вокамгненных перадач і дакладных удараў.
Усе каманды гатовы былі атрымаць перамогу, але каманда МДАБК заняла 1 месца, з чым яе і віншуем.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі. Чакаем новых сустрэч!