У рамках рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў моладзі «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» ўдзельнікі праекта прынялі ўдзел у рабоце круглага стала, на якім змаглі пагаварыць пра сямейныя каштоўнасці з свяшчэннаслужыцелем, магістрам багаслоўя, кіраўніком руху моладзі AGIOS Мікалаем Камарчуком.
Шлюб сёння — анахранізм? Да чаго гэтыя «штампы ў пашпарце», калі і так добра і ўсё агульнае. Бэз гэгістрацыі неяк прасцей ды і раптам разбяжымся. Ды і што такое шлюб, навошта неабходна вянчацца і што такое «шлюб грамадзянскі»? Ці трэба сучасным маладым сем’ям быць шматдзетнымі? Магчыма, у наш час дастаткова аднаго ці дваіх дзяцей? Можа быць, можна і зусім без дзяцей, бо ёсць жа модны сёння рух «чайлфры» — «свабодныя ад дзяцей» ?
На ўсе гэтыя пытанні імкнуліся знайсці адказы навучэнцы філіяла разам з свяшчэннаслужыцелем прыходу Усіх Святых Мікалаем.