Кубак наймацнейшых спартсменаў па фігурным катанні

 

 

На лядовай арэне адбыўся кубак мацнейшых спартсменаў па фігурным катанні. Гэта падзея стала сапраўдным святам для навучэнцаў каледжа і ўсіх аматараў гэтага віду спорту.

Атмасфера на трыбунах была сапраўды захапляльнай: адданыя балельшчыкі стварылі ўнікальную энергетыку, якая зрабіла гэты вечар незабыўным. Мы ўпэўненыя, што спартоўцы адчулі магутную падтрымку з трыбун!

Назіраючы за гульнёй, хлопцы адчулі тую атмасферу і дзіўную аўру фігурнага катання, зведалі па-сапраўднаму яркія і жывыя эмоцыі. Гэта эмацыйны і прыгожы від спорту без перабольшання з'яўляецца прадметам нацыянальнага гонару!

 

Фотоотчет