Абарона дыпломных работ спецыяльнасці "Дызайн"

 

У каледжы прайшла абарона дыпломных работ навучэнцаў спецыяльнасці "Дызайн".

Працу экзаменацыйных камісій узначалілі Лазука Б.А., загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Пракапцоў У.І., прафесар кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя М.Танка.

Тэматыка дыпломных праектаў ахапіла розныя напрамкі графічнага дызайну: брэндынг, кніжную ілюстрацыю, дызайн паліграфічнай прадукцыі, анімацыю, маўшн-дызайн і іншыя творчыя сферы.

Асабліва важна, што выпускнікі працавалі не толькі над індывідуальнымі праектамі, але і ўнеслі ўклад у развіццё каледжа: аформілі інтэр'еры кабінетаў стэндамі і роспісамі.

Віншуем выпускнікоў - хай ідэі становяцца праектамі, а праекты прыводзяць да поспеху!