ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!
Каманда філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» у складзе навучэнцаў спецыяльнасці «Архітэктура» і «Дызайн» Піліпенкі Міхаіла, Звярынскага Мікіты і Аўдзеенка Міланы прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе відэаролікаў «БУДУЧЫНЯ — ТЫ» ў рамках Федэральнага праекта «Прафесіяналітэт».
Па выніках конкурсу каманда заваявала 3 месца ў намінацыі ЛЕПШЫ ВІДЭАРОЛІК.
Мы віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім новых дасягненняў і перамог! Бо вы не перастаеце нас здзіўляць!!!