|
Красавік. Спартыўныя падзеі |
|
Красавік выдаўся багатым на спартовыя падзеі! Зусім нядаўна завяршылася гарадская спартакіяда па баскетболе 3х3 Упартая барацьба ў стыкавых матчах. 14-04-2026 стартавалі чарговыя спаборніцтвы па летнім мнагаборстве “Здароўе” – адны з самых складаных і насычаных. У праграме: плаванне, стральба, скачок у даўжыню з месца, падцягванне (юнакі), згінанне-разгінанне рук (дзяўчыны), бег 30м, а таксама бег на 1км, 2км і 3км (па ўзросту). Зборная каледжа выступае дзвюма камандамі: юнакі і дзяўчаты. Першы этап - плаванне - ужо ззаду. Дзеці паказалі добры вынік і дастойную барацьбу з сапернікамі.
|
















