"SPRING-CUP MTS"

 

Адбыўся турнір па валейболе "SPRING-CUP MTS" сярод мужчынскіх каманд.

Мужчынская зборная Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва прыняла актыўны ўдзел у турніры. Усе матчы прайшлі ў напружанай і захапляльнай барацьбе: хлопцы змагаліся за кожны мяч, не жадаючы саступаць саперніку ні ачка, аднак на гэты раз удача апынулася на баку суперніка. У выніку наша каманда заняла ганаровае 5-е месца.

Пажадаем хлопцам далейшых поспехаў і яркіх перамог у наступных спаборніцтвах!