Трэнінг для прафсаюзнага актыву навучэнцаў "ПРАФстарт"

 

9 красавіка навучэнцы нашага каледжа прынялі ўдзел у трэнінгу для прафсаюзнага актыву навучэнцаў "ПРАФстарт", які прайшоў ва УА "Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання".

Хлопцы працавалі ў групах, дзяліліся досведам і сваімі ідэямі па працы прафсаюзнай арганізацыі.
Сустрэча была цікавай, пазнавальнай і садзейнічала праяўленню крэатыўнасці, што дапаможа ў далейшай рабоце.

Вялікі дзякуй арганізатарам!