|
Мемарыял "Яма" |
|
09-04-2026 навучэнцы каледжа наведалі мемарыял "Яма". Стоячы ля журботнага месца, дзе 2 сакавіка 1942 года адбылася страшная трагедыя, кожны з іх адчуў увесь боль і жах тых падзей... Гэтая экскурсія дапамагла ім глыбей асэнсаваць урокі мінулага і зразумець значэнне захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў. Схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў ад рук фашысцкіх катаў. Гэтая трагедыя назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах, нагадваючы пра кошт міру і важнасць захавання гістарычнай праўды. Вечная памяць загінуўшым, вечная слава жывым! Мы памятаем!»
|
















