Творчасць без межаў

 

Знаёмім з нашай навучэнкі - Гiчанскай Карынай з групы 4191 спецыяльнасці «Архітэктурнае праектаванне».

Карына захапляецца маляваннем і прайшла шлях ад традыцыйнай графікі да лічбавага мастацтва. Сёння яна стварае ілюстрацыі ў праграме ibisPaint X, актыўна развіваючы свае навыкі і спрабуючы сябе ў анімацыі.

Апроч гэтага, яна цікавіцца косплеем і рознымі кірункамі крафта, знаходзячы натхненне ў творчасці і самавыяўленні.

Творчасць — гэта мова, на якой можна расказаць пра сябе ўсяму свету.

 


Мастацтва, у якім жыве душа

У каледжы прадстаўлена выстава работ Ціханавай Надзеі, навучэнкі групы 4192 спецыяльнасці «Архітэктурнае праектаванне».

З ранняга ўзросту Надзея захапляецца выяўленчым мастацтвам, займалася іканапісам і паспяхова скончыла мастацкую школу.
У сваёй творчасці яна спрабуе розныя жанры, аддаючы асаблівую перавагу алейнага жывапісу.

Натхненне знаходзіць у прыродзе і навакольным свеце, ствараючы працы з асаблівым настроем і ўвагай да дэталяў.

Апроч жывапісу, Надзея займаецца рукадзеллем — вяжа мяккія цацкі ў тэхніцы амігурумі, адна з якіх нават была прадстаўлена ў музеі.

Кожная праца - гэта адлюстраванне ўнутранага свету аўтара і шчырай любові да мастацтва.