«Архітэктурная спадчына Беларусі»-2026. Вынікі

 

22 сакавіка 2026 года ў Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі прайшоў фінальны этап Гарадскога конкурсу праектаў "Архітэктурная спадчына Беларусі"-2026.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай папулярызацыі ведаў аб архітэктуры сваёй краіны, выяўленні творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў у галіне архітэктурнай творчасці.

У старэйшай узроставай групе ў намінацыі "Палацы і замкі" 2 месца заняў Партыненка Якаў, навучэнец групы 5891 спецыяльнасці "Архітэктурны дызайн гарадскога асяроддзя". Аднаўленне аблічча замка Гаштольдаў у Геранёнах. "Макет Геранёнскага замка"

Віншуем і жадаем далейшых перамог і новых дасягненняў!