Квіз-гульня «Твой выбар – тваё жыццё»

 

07-04-2026 у інтэрнаце каледжа прайшла прафілактычная квіз-гульня “Твой выбар – тваё жыццё”

Творча-ініцыятыўны атрад Савета інтэрната сумесна з педагогам сацыяльным арганізаваў мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня здароўя.
Мэта гульні - фарміраванне адказных адносін да свайго жыцця і здароўя, папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод моладзі.

У інтэлектуальнай бітве сышліся 3 зборныя каманды жыхароў інтэрната. На гульнявым полі 5 катэгорый, у кожнай - пытанні на 10, 20, 30, 40, 50 балаў.
Удзельнікі праверылі свае веды ў вобласці:

  • фізічнага і псіхічнага здароўя;
  • залежных формаў паводзін;
  • прававой пісьменнасці ў пытаннях абароту ПАР.

Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда "ЗАЖыкі". Але галоўным вынікам сталі не балы, а засвоеныя правілы: тваё здароўе пачынаецца з твайго штодзённага выбару.

Дзякуем усім за актыўную жыццёвую пазіцыю. Беражыце сябе!