|
«Брама памяці» |
|
Летам 2015 года на ўскраіне Мінска, дзе ў гады вайны знаходзіўся канцлагер "Трасцянец", адкрылі мемарыял. Яго цэнтральнай кампазіцыяй сталі "Брама памяці". 06-04-2026 навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва наведалі гэты мемарыяльны комплекс і ўшанавалі памяць загінуўшых. Гэта не толькі акт памяці і павагі да ахвяр, але і важны элемент патрыятычнага выхавання моладзі. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць фармаванню пачуцця адказнасці за захаванне гістарычнай памяці і прыхільнасці гуманістычным каштоўнасцям.
|
















