Праца на карысць парадку!

 

Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва працягваюць актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах па навядзенні парадку.

Сёння, узброіўшыся інвентаром і добрым настроем, хлопцы прывялі ў парадак прылеглую тэрыторыю каледжа. Такая праца аб'ядноўвае, выхоўвае адказнасць і яшчэ раз даказвае: чысціня пачынаецца з кожнага з нас.

Праца - гэта заўсёды карысна, энергічна і з выдатным вынікам!