Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

 

У рамках правядзення тыдня цыклавой камісіі “Філалагічных дысцыплін” навучэнцы 1 курса груп 2292 і 2293 аддзялення ПГБ 14 лютага наведалі літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Гэта вядучы культурны цэнтр, дзе захоўваецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Ён размешчаны ў доме, дзе сусветна вядомы пісьменнік жыў з 1954 па 1956 год.
Літаратурны музей па праву з’яўляецца адным з культурных цэнтраў. Гэта месца сустрэчы творчых людзей, літаратараў, мастакоў, журналістаў, настаўнікаў.
У доме-музеі Якуба Коласа вельмі ўтульна : здаецца, што вось-вось пачуюцца крокі па лесвіцы,само сабою адсунецца крэсла, застракоча пішучая машынка…
Для першакурснікаў была праведзена цікавая і пазнавальная экскурсія па залах музея з рознымі экспазіцыямі.
Навучэнцы з задавальненнем слухалі, з цікавасцю разглядалі экспанаты.
Асабліва запомніцца дзецям ігра на раялі, што належаў Якубу Коласу, навучэнкі групы 2293 Мазурынай Аляксандры, якая з вялікім задавальненнем выкарыстала магчымасць дакрануцца да гісторыі.
Спадзяемся, што наша знаёмства з літаратурнай спадчынай Якуба Коласа на гэтым на закончыцца!