У кантэксце рэалізацыі халістычнага прынцыпу адукацыі |
4 красавіка група 4792 наведала Вайсковыя могілкі, што знаходзяцца зусім побач з нашым каледжам. Дзяўчаты-дызайнеры ўбачылі копію Крыжа Ефрасінні Полацкай, ацанілі старажытныя фрэскі, паспрачаліся пра архітэктурны стыль Аляксандра-Неўскай царквы, якая з'яўляецца адзінай святыняй, захаванай цалкам у Мінску. Апрача таго, мелі магчымасць пакланіцца магілам песняроў беларускіх - Янкі Купалы і Якуба Коласа.
|