Творчая сустрэча


29 верасня паэтычны клуб «Парнас» пры публічнай бібліятэцы №5 вітаў сваіх сяброў. Навучэнцаў філіяла БНТУ “МДАБК” чакала творчая сустрэча з вельмі таленавітай і цудоўнай жанчынай, асобай, якая спалучае ў сваей творчасці зямное і ўзвышанае - Таццянай Атрошанка.
Таццяна Атрошанка – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, кампазітар і выканаўца, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, аўтар кнігі паэзіі “Не я”. У 2020 годзе яна атрымала Нацыянальную прэмію ў намінацыі “лепшы твор (зборнік твораў ) паэзіі за кнігу “Я слышу музыку во мне…” Пранікненыя паэтычныя радкі ў выкананні аўтара падарылі ўсім мноства прыемных эмоцый і дазволілі задумацца аб зямным і ўзвышаным!