«Сібір тут!»

 

24 мая навучэнцы філіяла наведалі святочную праграму «Сібір тут!», якая праводзіцца ў рамках Дзён культуры Новасібірскай вобласці Расіі ў г.Мінску. У рамках праграмы навучэнцы змаглі азнаёміцца з лепшымі ўзорамі прафесійнага нацыянальнага мастацтва і культурнай спадчыны Новасібірскай вобласц РФ. Дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «Казакі», пабывалі на выставах тэатральных касцюмаў, графічных партрэтаў і інтэрактыўнай выставы «Пяць Пятроўскіх крэпасцей». Акрамя таго, навучэнцы ўбачылі лепш за ўсё захаваны ў свеце скелет маманта.