Сёння навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» пабывалі на гістарычных чытаннях, дзе прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Плавінскага, члена саюза пісьменнікаў. Кніга «Беразянка», прысвечана спаленай разам з жыхарамі лясной вёсцы ў Пухавіцкім раёне. Аляксандр Сцяпанавіч Плавінскі расказаў аб тым, як вялася праца над гэтай кнігай, што яго натхніла на працу. Быў паказаны відэасюжэт аб Беразянцы, у якім была апісана трагедыя жыхароў гэтай вёскі. Аўтары кніг «Беразянка» — Аляксандр Плавінскі і Андрэй Шавель паставілі перад сабой задачу рэканструяваць па дакументах і сведчаннях храналогію падзеі, а самае галоўнае, — высветліць, хто з карнікаў прымаў удзел у знішчэнні нявінных дюдзей у лясной вёсачцы Беразянка, прылеглых сёлах і вёсках. А.Плавінскі захапляецца вывучэннем гісторыі роднага краю, яго даследванні больш за 60 разоў друкаваліся ў разнастайных перыядычных выданнях. Аўтар кніг «500 гадоў роду Плавінскіх»,«Падпольшчыкі без грыфу «сакрэтна», «Латыгольскі летапіс», «Курапаты — ля вытокаў гістарычнай сенсацыі», «Латыгольская царква». З аповеду Аляксандра Сцяпанавіча навучэнцы даведаліся аб палітыцы генацыду і з’яўленні на тэрыторыі Беларусі фарміраванняў карнікаў. Мы будзем памятаць кожнага, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу! «Чалавек, які выхаваны на непавазе да продкаў, не можа быць грамадзянінам сваёй дзяржавы».
|