Мультыспартыўны турнір у фіджытал-фармаце «Будучыня за намі»

 

Мультыспартыўны турнір у фіджытал-фармаце «Будучыня за намі», прымеркаваны да 80-годдзя ГУУС Мінгарвыканкама, адбыўся на стадыёне «Дынама», які наведалі сёння навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж».
   Былі падрыхтаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, выстава робататэхнікі, дрыфт на спорткарах, а таксама паказальныя выступленні байцоў АМАП, Дзяржаўтаінспекцыі.
   Фіджытал-спаборніцтвы  — новы фармат, дзе спалучаюцца элементы класічнага і кіберспорту. Удзельнікі правераць свае навыкі  ў фізічнай падрыхтоўцы, тэхналогіях, хуткасці, тактыцы і стратэгіі. Няма сумненняў, што гэты турнір выклікаў водгук ў нашых дзяцей і наглядна прадэманстраваў, што адзін з безумоўных прыярытэтаў шматпалярнага свету, які фарміруецца — гэта гармонія інтэлекту і фізічнай дасканаласці!