Стартавала рэспубліканская акцыя «Разам з мастацтвам» |
У Мінску стартавала рэспубліканская акцыя «Разам з мастацтвам», прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Галоўная мэта акцыі — расказаць аб укладзе беларускага народа , дзеячаў культуры і мастацтва ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны, успомніць сваіх продкаў-герояў.
Для навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» гэта не проста святочнае мерапрыемства, але і памяць, глыбокая павага і ўдзячнасць савецкім воінам.
Вядомыя і маладыя артысты эстрады выконвалі патрыятычныя кампазіцыі, дзяліліся расказамі і ўспамінамі родных людзей аб подзвігу беларускага народа.
Навучэнцы перакананы, што важна памятаць аб тых трагічных падзеях, цаніць сённяшні мір і працягваць захоўваць яго для будучых пакаленняў!
|