«Вялікая Айчынная вайна — лічбы, факты»

 

15 мая 2024 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у філіяле была працягнута лекцыйная праграма «Вялікая Айчынная вайна — лічбы, факты».
   Выкладчык Сёмікаў А.Г.  расказаў навучэнцам аб развіцці сітуацыі ў перадваеннай Еўропе.Таксама ён давёў навучэнцам інфармацыю аб пачатковым этапе Другой сусветнай вайны, яе развіцці на тэрыторыі Еўропы, пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гераічнай барацьбе савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пачатку контрнаступлення савецкіх войск, планах фашыстаў па знішчэнні насельніцтва захопленых краін. Навучэнцы з цікавасцю слухалі лекцыю і адказвалі на пытанні выкладчыка адносна асноўных дат і падзей Другой сусветнай вайны.