Сімвалы маёй краіны

 

10 мая, напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання Цепляковым А.А. праведзены брыфінг «Сімвалы маёй краіны».
   Асноўная мэта мерапрыемства — выхаванне паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Сімвалы беларускай дзяржаўнасці — гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашай гордасці.
   Паважаць сімвалы дзяржавы — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці. Гэта гістарычныя і культурныя традыцыі, характар народа, яго духоўны патэнцыял.