Актыў МДАБКа ППА работнікаў БНТУ прыняў удзел у маштабным Свяце працы ў парку Перамогі.
01 мая 2024 года прадстаўнікі цэхавай арганізацыі работнікаў і навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах і масавых гуляннях, прымеркаваных да Сята працы, у парку Перамогі.
Свята 1 Мая аб’ядноўвае мільёны людзей як сімвал сацыяльнай справядлівасці і азначае, што праца кожнага з нас мае вялікае значэнне і з’яўляецца асновай працвітання Беларусі.
На працягу ўсёй маёўкі ў парку працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі ад беларускіх арганізацый, якія расказалі аб сваіх прафесіях. На многіх пляцоўках праводзіліся майстар-класы, конкурсы, дэманстрацыя апошніх дасягненняў тэхнікі. І практычна каля кожнага стэнда былі свае героі і роставыя лялькі.