Канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

 

«Выконваючы волю народаў, мы паслядоўна нарошчваем патэнцыял Саюзнай дзяржавы. Мінск і Масква аб’ядноўваюць намаганні ў мэтах рэалізацыі комплексу мер стратэгічнага значэння, накіраваных  на ўмацаванне суверэнітэту і паскоранае развіццё нашых краін».
   Навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» пабывалі на канцэрце, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
   Са святам  усіх прысутных павіншавалі прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва, нагадаўшы пра  гісторыю свята, аб дасягненні інтэграцыі двух брацкіх народаў, пра важнасць нашага адзінства. Тых гасцей, што сабраліся ў глядзельнай зале,  сваімі творчымі нумарамі парадавалі маладыя артысты нашай краіны.
   Дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам святочнага канцэрта за пазітыўныя эмоцыі, яркія ўражанні, выдатны настрой і цудоўную арганізацыю. Падоранае свята ў чарговы раз нагадала навучэнцам пра значнасць садружнасці дзвюх дзяржаў!