«Выратавальнікі вачыма дзяцей - 2024» |
18 сакавіка 2024 года ў тэатральнай зале «Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў XXVI гарадскога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей-2024».
Прадстаўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС падвялі вынікі конкурсу, павіншавалі дзяцей з перамогай, уручыўшы ім заслужаныя прызы.
Навучэнцы філіяла БНТУ МДАБК групы 2792 спецыяльнасці «Дызайн», Самойленка Арцём і Лучкоўскі Максім, аказаліся лепшымі ў намінацыі «Выраб» і «Апавяданне». Далей творчыя работы навучэнцаў будуць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе.
Можна з упэўненасцю сказаць, што працавітасць і ўпартасць удзельнікаў дапаможа ім дасягнуць вялікіх поспехаў не толькі ў творчасці, але і ў жыцці.
Пажадаем ім поспехаў у пошуку цікавых тэм, новых творчых знаходак і рэалізацыі арыгінальных ідэй у новых работах.
|