15.02.2024 АДзІ «Выбары — 2024: Аргументы і факты»

 

Выбары — адзін з неад’емных элементаў дэмакратыі ў дзяржаве, эфектыўны фармат калектыўнага прыняцця рашэнняў з роўным уздзеяннем удзельнікаў на зыход працэсу. Бягучая выбарчая кампанія — буйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Неабходна будзе абраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і 1254 дэпутатаў мясцовых Саветаў  дэпутатаў.
   Адзіны дзень інфармавання «Выбары — 2024: Аргументы і факты»  прайшоў у філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж».
   Навучэнцам яшчэ раз нагадалі, што адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года. Расказалі, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак, які рэжым працы.Перасцераглі  навучэнцаў і  аб недапушчальнасці фота - і
відэаздымкаў, што замяніць сапсаваны бюлетэнь яны змогуць толькі  адзін раз і нельга выносіць выдадзены бюлетэнь за межы памяшкання для галасавання.
   Для тых, хто ўпершыню будзе прымаць удзел у выбарах, адзіны дзень галасавання стане выдатнай магчымасцю актывізаваць і ўмацаваць уласную грамадзянскую пазіцыю. Таксама дазволіць моладзі адчуць значнасць уласнага голасу і асэнсаваць  адказнасць за развіццё дзяржавы.