Экскурсія ў Магілёў

 

 

Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва пабывалі на экскурсіі ў Магілёве - горадзе з багатай гісторыяй і самабытнай архітэктурай.

Дзеці пазнаёміліся з культурнай спадчынай рэгіёну, убачылі знакавыя славутасці і пашырылі свае веды аб мінулым і сучаснасці Беларусі.

Асобна варта адзначыць наведванне Музея Славы Магілёўшчыны, дзе навучэнцы пазнаёміліся з гераічнымі старонкамі гісторыі рэгіёна і подзвігамі яго жыхароў.

Экскурсія стала важным крокам у грамадзянскім і патрыятычным выхаванні і пашырэнні кругагляду навучэнцаў.

 

Фото