Агляд падзей МДАБК з 08 па 14 студзеня

10.01.2024  У рамках дабрачыннай акцыі «Навагодні цуд  — 2023»
   10 студзеня 2024  актывісты валанцёрскага клуба «КВОКА» філіяла наведалі РЦМІ «Ступені» для перадачы гуманітарнай дапамогі і падарункаў у рамках дабрачыннай акцыі «Навагодні цуд  — 2023».
   Дзякуем вам усім за дапамогу ў зборы неабходных тавараў!
   Памятайце, што калі вы робіце дабро, яно абавязкова вернецца!

 

 

АД УСЁЙ ДУШЫ!
   Актывісты ПА ГА БРСМ філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» сумесна з  Партызанскім раённым камітэтам  ГА БРСМ г.Мінска і сацыяльнай абароны адміністрацыяй Партызанскага раёна г.Мінска наведалі ветэрана працы і павіншавалі з надыходзячымі святамі!
   Яўсей Мацвеевіч  расказаў дзецям аб сваім цікавым жыцці, аб тым, што роўна 81 год таму, 01 студзеня, яго прынялі ў рады камсамола ; прыкмеціў, што сучасная моладзь —  багацце нашай краіны!  
 

 

21.12.2023 і 22.12.2023 на базе ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» філіял «Індустрыяльна-педагагічны каледж» прайшоў міжнародны дыстанцыйны конкурс па вучэбным прадмеце «Матэматыка». Усе ўдзельнікі конкурсу паказалі добрую падрыхтоўку па вучэбным прадмеце «Матэматыка».   
   Дзякуем нашым удзельнікам і выкладчыкам за ўдзел і віншуем Калачкову Аляксандру з дыпломам 1 ступені!