|
Прававы дыялог
|
|
|
|
17.12.2025 у каледжы адбыўся прававы дыялог: "Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх" Веданне закона - гэта не фармальнасць, а неабходнасць для сучаснага маладога чалавека. Менавіта з гэтай мэтай сёння ў Мінскім дзяржаўным каледжы архітэктуры і будаўніцтвы прайшла важная сустрэча. Перад навучэнцамі выступіла памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска Веркеенка Валерыя Уладзіміраўна. Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва, [17.12.2025 17:29]
Валерыя Уладзіміраўна не толькі агучыла артыкулы законаў, але і прывяла канкрэтныя прыклады з практыкі, патлумачыўшы, як неабдуманы ўчынак можа паўплываць на ўсё далейшае жыццё: атрыманне адукацыі, кар'еру, магчымасць выезду за мяжу. Памятайце: няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Лепшы спосаб абараніць сваю будучыню - ведаць свае правы і не пераступаць рысу закона.
|
















