Агляд падзей МДАБК з 30 кастрычнiка па 05 лiстапада

 

Удзельнікамі марафону чысціні сталі і навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж».
Навучэнцы правялі абрэзку дрэў, кустоў, прыбралі і прывялі ў парадак клумбы, ачысцілі газон і вывезлі лісце.
Прыемна бачыць вынік сваёй працы. Кожны ўнёс у гэтую справу часцінку сваёй чысціні. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя, радуе вочы ўсіх навакольных.
У час такіх суботнікаў фарміруецца ўменне працаваць у калектыве, адказныя адносіны да прыроды, якая знаходзіцца вакол нас.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у суботніку!

 

 

 

31 кастрычніка 2023 у Палацы дзяцей і моладзі Мінск адсвяткаваў 25 Дзень нараджэння дзіцячага часопіса «Арэлі».
Актывісты валанцёрскага клуба «КВОКА» філіяла БНТУ МДАБК спрабавалі сябе ў важнай і цяжкай працы роставымі лялькамі, правялі час з дзеткамі і іх бацькамі, падарылі цёплыя праменьчыкі радасці і весялосці!

 

 

У кастрычніку стартавала дабрачынная акцыя «Цёплыя лапы - 2023» у падтрымку бяздомных жывёл сумесна з ГААЖ «Хэпі Пэт».
У філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» быў арганізаваны збор неабходных тавараў і корму для жывёл.
31 кастрычніка 2023 актывісты валанцёрскага клуба «КВОКА» філіяла перадалі сабраныя тавары ў РЦМІ «Ступені».
Вялікі дзякуй усім за дапамогу і ўдзел!

 

 

 

01 лістапада 2023 года філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прыняў удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве «Фестываль прафесій», арганізаваны для вучняў  VIII-IX класаў школ і гімназій Партызанскага раёна на базе УА «Гімназія №7 г.Мінска».
   У якасці ўдзельнікаў мерапрыемства былі запрошаны ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі г.Мінска.
   Будучыя абітурыенты атрымалі актуальную інфармацыю аб паступленні ў наш каледж, вучэбным і грамадскім жыцці, а таксама мелі стасункі з навучэнцамі каледжа, задавалі пытанні, якія іх хвалююць.
   Так, у ходзе дыскусіі былі закрануты пытанні арганізацыі экзаменацыйных і заліковых сесій, месцаў практыкі, парадку размеркавання выпускнікоў.
   Мерапрыемства атрымалася карысным для абітурыентаў, пашырыўшы іх прадстаўленне аб магчымасцях, якія прапануе наш філіял.

 

 

 

З кожным вучэбным годам у інтэрнаце філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» з’яўляецца ўсё больш актыўных і таленавітых навучэнцаў.
   Дзеці ўносяць у студэнцкае жыццё незабыўныя захапленні і хобі.
   У гэтым вучэбным годзе працягвае сваю работу  шахматны клуб «Ход канём». Жыццё падобна да шахмат — гэта рашэнне нестандартных задач. І ў шахматах, і ў жыцці нетрывіяльнасць дзеянняў часта прыводзіць да поспеху. Шахматы дапамагаюць развіць аналітычнае мысленне, самастойнасць, стымулююць усе часткі мозгу і закладваюць творчы пачатак.
   Пасля правядзення акцыі «Падары кнігу бібліятэцы інтэрната», аб’яднаўшы нашы намаганні, мы папоўнілі бібліятэчны фонд добрымі і неабходнымі для нас кнігамі. Аб выніках гаварыць пакуль рана, але ўжо на паліцах двух стэлажоў кнігі чакаюць сваіх чытачоў.
   Дзякуй усім, хто прыняў удзел і не застаўся абыякавым!