Адміністратыўная і крымінальная адказнасць непаўналетніх за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў

 

У філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прайшоў адкрыты дыялог «Адміністатыўная і крымінальная адказнасць за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў» з удзелам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Партызанскага раёна г.Мінска Васілеўскай А.А.
У ходзе сустрэчы Алеся Аляксееўна пазнаёміла навучэнцаў з заканадаўствам у галіне здзяйснення падлеткамі правапарушэнняў і злачынстваў і ступенню адказнасці кожнага за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, папярэдзіла аб кіберзлачынствах і нагадала аб правілах бяспекі ў інтэрнэце.