Агляд падзей МДАБК з 23 па 29 кастрычніка

 

 Актывісты валанцёрскага клуба «КВОКА» прынялі ўдзел у праглядзе Прэзентацыі дзейнасці Асацыяцыі зоаабарон-чых  арганізацый Беларусі і Грамадскага аб’яднання абароны жывёл «ХэпіПет» на базе РЦМІ «СтупеніІ». На занятку прысутнічаў адзіны ў Беларусі ўрач-пратэзіст жывёл разам  са сваім катом, у якога тытанавыя лапкі. Навучэнцы пагрузіліся ў атмасферу зоаваланцёрства, даведаліся шмат новага і цікавага, задавалі пытанні, якія іх цікавілі. Сустрэча прайшла ў душэўнай абстаноўцы.
 
   

 

Навучэнцы групы 2292 спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» пад кіраўніцтвам майстра  вытворчага навучання Папко Дзмітрыя Іванавіча  наведалі адно з вядучых прадпрыемстваў па будаўніцтву і рэканструкцыі  інжынерных камунікацый, узвядзенню  падземных збудаванняў метадам тунэлявання  ў сціснутых умовах горада — ААТ Трэст 15 «Спецбуд» г.Мінска.
   У час экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з базай прадпрыемства, з працэсам вырабу жалезабетонных вырабаў рознага дыяметру, у тым ліку асабліва буйных.
   У выніку навучэнцы атрымалі карысныя прафесійныя веды і станоўчыя эмоцыі.
 
 

 

 

 
Таварыская сустрэча па валейболе МДАБК-МГК
   24.10.2023 года на спартыўнай базе філіяла БГЭУ «Мінскі гандлёвы каледж» прайшла таварыская сустрэча па валейболе сярод мужчынскіх каманд МДАБК і МГК.
   Цёплая і сяброўская абстаноўка, прасторная ігравая зала, вопытны трэнерскі склад заўсёды садзейнічаюць прыгожай відовішчнай гульні.
   Матчавая сустрэча прайшла з лікам 2:3 на карысць МГК. 

 

 

25 кастрычніка 2023 года навучэнцы групы 3292 філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
   Нацыянальны гістарычны музей Рэспублік Беларусь —  адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая калекцыя ў Беларусі — гэта каля 500 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная  калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі , каштоўныя дакументы, старадрукаваныя кнігі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд.
   Аглядавая экскурсія па музеі дазволіла хутка і ў даступнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй музея і гісторыяй Беларусі.