У рамках святкавання ў 2022 годзе 75-годдзя Незалежнасці Індыі
|
|
У рамках святкавання ў 2022 годзе 75-годдзя Незалежнасці Індыі Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала конкурс мастацкіх работ сярод навучэнцаў і студэнтаў нашай краіны, прысвечаны гэтай знамянальнай даце. 26 студзеня 2022 года ў Дзень Рэспублікі Індыя Надзвычайны і Паўнамочны Пасол Індыі ў Беларусі Алок Ранджан Джа запрасіў пераможцаў конкурсу ў Пасольства, каб прыняць удзел ў цырымоніі ўзняцця Нацыянальнага сцяга і ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу дыпломамі і прызамі. Лепшыя работы, якія былі прысланы на конкурс, сталі часткай выставы, якая прайшла вечарам ў час урачыстага прыёму, прысвечанаму нацыянальнаму святу Індыі.
|