|
Восень - час не толькі для вучобы, але і для добрых спраў |
|
РАЗАМ ЗРАБІМ РАЙОН ЧЫШЧЭЙ! Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва разам з педагогамі актыўна ўдзельнічаюць ва ўборцы апалай лістоты і добраўпарадкаванні тэрыторыі Партызанскага раёна. Восеньскі месячнік па навядзенні парадку працягваецца - далучайцеся! Разам зробім наш горад утульней, чысцей і прыгажэй. Дзякуем усім за працу, актыўнасць і неабыякавасць!
Чысціня пачынаецца з нас Сумесная праца стала для навучэнцаў не толькі карыснай справай, але і магчымасцю правесці час на свежым паветры, падтрымаць адзін аднаго і адчуць сябе часткай вялікай каманды. Дзякуем усім за актыўнасць, працавітасць і неабыякавасць! Няхай восень радуе чысцінёй і ўтульнасцю, а добрыя справы працягваюцца!
30-10-2026 навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва (групы 4192 і 5294) выйшлі на барацьбу з восеньскім лістападам. Узброіўшыся граблямі і добрым настроем, хлопцы дапамаглі навесці чысціню і парадак у Партызанскім раёне сталіцы. Пад чулым кіраўніцтвам кіраўніка фізічнага выхавання Пяткевіч Алесяй Анатольеўны і выкладчыка фізічнай культуры і здароўя Ермаковай Вольгі Анатольеўны збор лісця ператварыўся ў сапраўдны камандны марафон. Дзякуй усім за актыўнасць і працавітасць!
10-10-2026 Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва працягваюць уносіць свой уклад у чысціню Партызанскага раёна!
|





































