11 сакавіка ў СК «Алімпік Арэна» прайшоў хакейны матч.

 

11 сакавіка ў СК «Алімпік Арэна» прайшоў спартыўны матч з шайбай сярод каманд аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба сезону 2022-2023.
Наведванне хакейных матчаў стала традыцыяй для навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж», таму што такая відовішчная гульня не можа пакінуць абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.
Толькі знаходзячыся на трыбуне спартыўнай арэны і назіраючы за лядовымі баталіямі, магчыма адчуць тую атмасферу і дзіўную аўру хакея, адчуць па-сапраўднаму яркія і жывыя эмоцыі.Гэты прыгожы і эмацыянальны від спорту без перабольшвання з’яўляецца прадметам нацыянальнай гордасці!