Вручения дипломов выпускникам специальности «Промышленное и гражданское строительство»

 

28 лютага 2023г. у філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
   У пачатку цырымоніі прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. З пачаткам прафесійнага шляху выпускнікоў павіншавала дырэктар філіяла Дзем’яновіч Надзея Станіславаўна, загадчык будаўнічым аддзяленнем Козырава Юлія Вячаславаўна, куратары вучэбных груп, а ў сваю чаргу віноўнікі ўрачыстасці падзякавалі выкладчыкам за прафесіяналізм, мудрасць і цярпенне. За гады навучання навучэнцамі былі набыты тыя неабходныя веды і навыкі,каб сёння афіцыйна атрымаць кваліфікацыю «тэхнік-будаўнік».
   Наперадзе ў нашых выпускнікоў — новы жыццёвы этап. Няхай ён будзе паспяховым.
   У добры шлях!!!