Адкрытае прафарыентацыйнае мерапрыемства

 

22.02.2023г. у рамках тыдня цыклавой камісіі «Сацыяльна-гуманітарныя і эканамічныя дысцыпліны» Ватуцінай В.Ю. было праведзена адкрытае прафарыентцыйнае мерапрыемства з навучэнцамі філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
Мэтай мерапрыемства з’яўлялася знаёмства з будаўнічымі арганізацыямі г.Мінска, іх будаўнічымі аб’ектамі і прадукцыяй, фарміраванне ведаў аб арганізацыйна-прававых формах будаўнічых арганізацый, неабходных для будучых спецыялістаў, выхаванне ў навучэнцаў любові да будучай прафесіі.