Майстар сваёй справы

 

Сапраўдныя майстры сваёй справы ствараюць поспех любога калектыва. Іх упартасць і высокія вынікі служаць прыкладам для ўсіх нас.

Калодзіч Кацярына Васільеўна – майстар вытворчага навучання 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва выкладае вучэбныя практыкі па агульнабудаўнічых работах: каменныя работы, тынкавыя работы, малярныя работы, абліцовачна-пліткавыя работы.

Словы Кацярыны Васільеўны: «Вучачы іншых, мы вучымся самі» - для яе не метафара, а літаральнае апісанне будня. Неаднаразова пад кіраўніцтвам Кацярыны Васільеўны навучэнцы каледжа прымалі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства ProfSkills і займалі прызавыя месцы.

А таксама ў лютым 2026 года па выніках гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар - 2026", у намінацыі "Маляр", Кацярына Васільеўна была ўдастоена медаля "Захоўваючы традыцыі, будуем будучыню", трэба адзначыць, што сёлета конкурс быў прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.

Прафесіяналізм і патрыятызм з'яўляюцца галоўнымі якасцямі Кацярыны Васільеўны. Але галоўнае, што аб'ядноўвае ўсе гэтыя якасці, - гэта любоў да вучняў і сваёй прафесіі.

Вельмі прыемна знаходзіцца ў асяроддзі людзей, якія сваёй працай і стаўленнем да абранай справы ствараюць гісторыю Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва і разам з тым гісторыю нашай роднай Беларусі.