Стрым для навучэнцаў «Дыхай. Думай. Дзейнічай»

 

У рамках тыдня цыклавой камісіі «Сацыяльна-гуманітарныя і эканамічныя дысцыпліны» 20.02.2023г. у філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прайшоў матывацыйны стрым для навучэнцаў «Дыхай. Думай. Дзейнічай».
Мэта стрыму — пазітыўная матывацыя навучэнцаў, стымуляванне міжасобаснага ўзаемадзеяння, аб’яднанне вучэбных груп. На паверхах вучэбных карпусоў былі размешчаны 25 постэраў-матыватараў. Задача — знайсці постэры, перапісаць іх у спіс па парадку, сфатаграфаваць і адправіць фота арганізатару.
Хутчэй за ўсіх з заданнем справілася група 1193 «Архітэктура» (куратар Падалянчык К.В.), якая ўзнагароджана салодкім прызам!
«Срэбра» ў групы 0792 «Дызайн» (куратар Прышчэп М.П.).
Віншуем, жадаем усім толькі пазітыўнай матывацыі!