«Дызайн будучыні пачынаецца сёння

 

У нашым каледжы адбыўся выпуск навучэнцаў спецыяльнасцей "Дызайн" і "Архітэктурны дызайн гарадскога асяроддзя".
Вынікам навучання сталі дыпломныя работы, у якіх былі прадстаўлены арыгінальныя канцэпцыі грамадскіх прастор, аб'екты гарадскога асяроддзя, элементы візуальнай камунікацыі, графічны дызайн і іншыя праекты, якія адлюстроўваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў.

У гэты ўрачысты дзень выпускнікі атрымалі заслужаныя дыпломы, пачулі словы падзякі і пажаданні ад куратараў навучальных груп і адміністрацыі каледжа.

Віншуем нашых выпускнікоў з паспяховым завяршэннем навучання!