|
22 чэрвеня - Дзень памяці і смуткуw |
|
22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Роўна ў 12:00 удзельнікі мерапрыемства схілілі галовы ў знак павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, і ўсіх, хто цаной уласнага жыцця абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы памятаем трагічныя старонкі гісторыі, захоўваем праўду аб вайне і перадаем памяць аб подзвігу народа новым пакаленням. Ніхто не забыты, нішто не забыта.
Навучэнцы і работнікі нашага каледжа прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да брацкай магілы ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага, прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве ля манумента Перамогі, а таксама наведалі мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзе адбылася раённая патрыятычная акцыя. Кожнае з гэтых мясцін нагадвае пра цану Вялікай Перамогі, мужнасць абаронцаў Айчыны і мільёны нявінных ахвяр вайны.
У год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у патрыятычным квэсты "Код памяці", арганізаваным прадстаўнікамі Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мелі прайсці некалькі тэматычных станцый, дзе яны змаглі прадэманстраваць веды гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, эрудыцыю, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Памятаем. Ганарымся. Шануем.
|




























