Гісторыю ведай - музей наведвай!

 

Навучэнцы і педагогі філіяла БНТУ "Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж" наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках пілотнага пректа "Усталяванне адзінага бясплатнага дня наведвання музеяў Рэспублікі Беларусь навучэнцамі" з мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі арганізаваў і правёў экскурсію кіраўнік ваенна - патрыятычнага выхавання Сёмікаў А.Г.
Памяць - гэта клопат пра будучыню. Хто, як не мы, хто цяпер жыве на гэтай зямлі, павінны, проста абавязаны памятаць і шанаваць нашых герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Тых, хто захаваў нам мір і магчымасць жыць на гэтай жыватворнай беларускай зямлі шмат дзесяцігоддзяў пад мірным сонцам і небам.